Мэню
 
Пошук


 
Сябры

Электронная библиотека

Рыма-каталіцкі Касцёл на Беларусі

Библейско-богословский институт св. апостола Андрея

Библиотека священника Якова Кротова

 
350 тысяч хрысціянаў прымуць удзел у Тыдні малітвы 06-01-2008

У Нямеччыне 6 студзеня распачнецца Тыдзень малітвы. Чакаецца, што некалькі соцен тысяч хрысціянаў прымуць удзел ў сумеснай малітве. Сёлета тыдзень малітвы праходзіць пад назвай “Таму, што Ён жывы” і прысвечаны Ўваскрасенню Ісуса Хрыста. Мэта мерапрыемства заклікаць людзей маліцца.
Тыдзень малітвы пройдзе ў 25 краінах Еўропы. Арганізатарам выступіў Евангелічны саюз, арганізацыя, якая з 1846 году аб’ядноўвае розныя кірункі ў пратэстантызме. У леташнім тыдні малітвы ўдзельнічала 350 тысяч чалавек. Не менш удзельнікаў чакаецца і сёлета. Тыдзень малітвы праходзіць у 162 раз і завершыцца 13 студзеня.



У Брытаніі царква заклапочана праблемай п’янства 06-01-2008

Метадысцкая царква Брытаніі заклапочана злоўжываннем спіртных напоеў ў сваёй краіне. Яна заклікае ўрад перагледзіць ліцэнзаванне, а таксама ўхваліць ініцыятывы, якія б дапамагалі людзям трымацца меры ў спіртных напоях і шукаць альтэрнатывы алкаголю. Сакаратар па грамадскаму жыццю і сацыяльнай справядлівасці ў метадысцкай царкве Вялікабрытаніі сказала: “Раство і Новы год гэта перыяд, калі людзі жадаюць святкаваць і большасць з іх п’е памяркоўна. Але апошнія два тыдні засведчылі, што ў нас ёсць значня праблемы з п’янствам і гэта зноў прывяло да непрыемнасцяў для снргіх і росту колькасці злачынстваў і няшчаных выпадкаў”.



Хрысціяне Фінляндыі дамовіліся аб супрацоўніцтве 06-01-2008

У выніку экуменічнай сустрэчы ў Хельсінкі, арганізаванай інтэрнэт-выданнем Uusi kotimaa (“Новая радзіма”) і Baznica.info было дамоўлена аб актыўным супрацоўніцтве паміж рускімі хрысцінамі Фінляндыі, якія належаць да розных канфесіяў. Запланавана выданне міжхрысціянскага экуменічнага часопіса з удзелам праваслаўных, лютэранаў і пяцідзясятнікаў. Удзельнікі названай сустрэчы з РПЦ МП атрымалі запрашэнне на пастаноўку “Машына часу”, прысвечаную святу Раства, падрыхтаваную для дзяцей у пяцідзясятніцкім цэнтры.

Праваслаўныя рыхтуюцца прапаведываць на вуліцы 06-01-2008

2 студзеня ў маскоўскім храме св. апостала Фамы распачаўся новы праект – курсы вулічных праваслаўных місіянераў. Удзельнікі курсаў атрымаюць неабходныя веды, каб знайсці падыходы да розных сацыяльных, узроставых, прафесійных і нацыянальных групаў.

Бразільскія япіскапы заклікаюць вернікаў да евангелізацыі 14-12-2007

У Бразіліі штогод, у час каляднага посту праходзяць япіскапскія акцыі. Сёлетняя акцыя праходзіць пад назвай: “Апосталы і пасланнікі”. Вікарый Рыа-дэ-Жанэйра і генеральны сакратар Бразільскай япіскапскай канферэнцыі Дзімаш Лара Барбоза так патлумачыў сутнасць акцыі: “Нам – вернікам, дадзена міласць ведаць і любіць Ісуса і таму наша задача заключаецца ў перадачы добрай весткі усім, хто яшчэ яе не ведае”. Такім чынам, акцыя заклікана нагадваць хрышчаным вернікам краіны пра іх ролю ў евангелізацыі і ўдзеле ў жыцці царквы.
Agnuz.info



Навінаў: 125 (Старонак: 25, Навінаў на старонцы: 5)
[ [1] [2] [3] [4] [5] ]
Анонсы

 
Апытаньне
На якой мове ў Беларусі павінны быць набажэнствы?

па-беларуску
па-расейску
па-беларуску альбо па-расейску
па-лацінску, па царкоўнаславянску
іншы варыянт



Вынікі

Адказаў 271
 
Важна

Запрашаем усіх жадаю-чых да супрацоўніцтва. Чакаем вашых арты-кулаў, фотаздымкаў і іншых матэрыялаў на скрыню: editor@svetach.org

 
Дапамога

Калі ў вас ёсьць жада-ньне і магчымасьць фінансавай дапамогі, вы можаце пералічыць грошы на WebMoney
E201872559104
U365920885556
Альбо зьвяртайцеся на admin@svetach.org

 
Copyright © 2005 Svetach

Пры капіраваньні матэрыялаў пажадана спасылка. Пазіцыя рэдакцыі можа не супадаць з думкамі аўтараў.